Гiд па навагоднiх паездках
Автор:Да 2017 года застаюцца апошнiя днi! Святкуеце вы Новы год у сваiх сяброў цi на вулiцы, дзе зiхацiць салют, Uber застаецца надзейным i зручным сродкам, каб апынуцца ў гэтых месцах. Сачыце за нашымi падказкамi, каб весела i бестурботна правесцi святочную ноч.
ДАСТУПНЫ
Звычайна Новы год святкуе мноства людзей, i вядома, што каля 10 гадзiн вечара, а таксама каля 1 гадзiны ночы пытанне з транспартам абвастраецца. Глядзiце нiжэй, як можна зрабiць вашу паездку пад Новы год больш выгаднай.
Што ведаць перад паездкай
Святкуючы надыход 2017 года, у большасцi гарадоў вы можаце лёгка даведацца пра канчатковы тарыф на вашыя паездкi. Перад тым як замовiць Uber, вы маеце магчымасць убачыць поўны кошт вашай паездкi, таму на шляху ў Новы год вас не будуць чакаць анiякiя непрыемныя сюрпрызы. Тарыфы зменьваюцца ў адпаведнасцi з ростам колькасцi замоваў, таму, калi для вас кошт здаўся занадта вялiкiм, вы можаце паглядзець iншыя, больш танныя тарыфы.
Падзяліць тарыф
Пачнiце вечарынку загадзя i падзялiцеся Uber з сябрамi, i вы зможаце нават падзялiць тарыф, скарыстаўшы прыкладанне. Цi, калi гэта магчыма ў вашым горадзе, скарыстуйце uberPOOL, каб падзялiцца коштам з iншымi пасажырамi, што едуць у тым жа напрамку, что i вы.
БЯСПЕЧНЫ
Вось некалькi крокаў, каб зрабiць святкаванне Новага года вясёлым i бяспечным.
Падцвердзiць вашага кiроўцу
Сустрэча Новага года – заўсёды мiтусня, таму трэба быць упэўненым, што вы селi ў адпаведнае аўто з дакладным кiроўцам. Дасканала праверце мадэль аўто i яго рэгiстрацыйны нумар у прыкладаннi перад тым, як паехаць з вашым кiроўцам.
Падзялiцеся дэталямi вашай паездкi
Прыбываеце вы на свята рана, позна цi ў час, заўсёды iнфармуйце аб гэтым сваiх сяброў i блiзкiх дзялiцеся дэталямi вашай паездкi непасрэдна з прыкладання.
Звязацца са службай падтрымкі
Калi вы прачнулicя ў 2017 годзе i заўважылi, што згубiлi нешта ў 2016-м, не турбуйцеся. Вы можаце звязацца непасрэдна з вашым кiроўцам у прыкладаннi, каб прасачыць за вашымi згубленымi рэчамi. Цi звязацца з нашым Центрам дапамогi цi наведаць яго, калi ёсць якiя-небудзь iншыя пытаннi.
ЗРУЧНЫ
Дазнайцеся, чаму Uber – гэта лёгкi i хуткi сродак, каб зрабiць вашае святкаванне Новага года файным i бяспечным.
Паездкi па запытаннi, у любы час
Няма рознiцы, ў якi час пачынаецца цi заканчваецца вашае святкаванне, вы заўсёды можаце атрымаць Uber па запытаннi, каб даехаць ад дзвярэй да дзвярэй. Больш таго, пошукi паркоўкi застануцца ў мiнулым!
Вы можаце ездзiць без наяўных грошай
Калi вы едзеце на сваю навагоднюю вечарынку, вам больш не патрэбна мець з сабою партаманэ. Мiж тым, у некаторых гарадах у вас таксама ёсць магчымасць плацiць наяўнымi грашыма, калi такi сродак аплаты больш зручны для вас.
Вось i ўcё! Добрага вам святкавання Новага года, убачымся ў наступным годзе!